Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.
Выкладчык: Ірына Кашталян
Мэта і задачы.
Мэтай курса з’яўляецца сфармаваць у навучэнцаў уяўленне пра асаблівасці штодзённага жыцця беларускага грамадства ў 1944–1953 гг. У сувязі з гэтым мяркуецца вырашыць наступныя задачы:
– вывучыць штодзённыя аспекты жыцця асноўных груп насельніцтва БССР;
– раскрыць стратэгіі жыцця беларускага насельніцтва ва ўмовах пе¬ра¬а-до¬лен¬ня наступстваў вайны;
– прааналізаваць уздзеянне змен у палітыцы і эканоміцы на быт жы¬ха-роў Беларусі.
Пераадоленне вялізарных страт, нанесеных вайной, стала складанай задачай эканамічнай палітыкі ў БССР, у першую чаргу скіраванай цэнтральнымі органамі ўлады на аднаўленне разбуранага дзяржаўнага сектара. Цяжкасці ў забеспячэнні штодзённых патрэб насельніцтва пераадольваліся ўладамі больш павольна, што змушала людзей выбіраць як законныя, так і незаконныя шляхі здабыцця сродкаў для жыцця.
Вялікія дэмаграфічныя страты ў вайне прывялі да павелічэння ролі жанчыны ў грамадстве, на якую ўскладаўся большы цяжар па захаванні сем’яў і ўдзе¬ле ў жаднаўленні рэспублікі. Дзяржава для забеспячэння ўстойлівасці і аднаўляемасці структуры грамадства дапаўняла ў сваіх мерапрыемствах традыцыйныя гендэрныя стэрэатыпы, накіраваныя на вызначэнне жанчыны ў першую чаргу ў якасці маці, вобразам жанчыны-працаўніцы, актыўна падтрымліваемым уладай яшчэ з 1930-х гадоў.
Дзяржава вымушала грамадства ісці па выбраным ёю шляху. Значная колькасць людзей абрала актыўнае прыстасаванне. Пры гэтым частка з іх сапраўды пагаджалася з палітыкай улады, а частка рабіла выгляд, што выконвае агульнапрынятыя правілы, але шукала ўласныя шляхі жыцця. У той жа час пасіўная форма супраціўлення насельніцтва дзеянням улад, накіраваная на вырашэн¬не штодзённых праблем, таксама з’яўлялася тыповай.
Тэматычныя план
(назвы лекцый/семінараў)
Лекцыя 1. Стратэгіі штодзённага жыцця ў БССР 1944-1953 гг.
1. Актыўнае і пасіўнае прыстасаванне
2. Хадайніцтвы, скаргі, даносы
3. Сыход
4. Актыўнае супраціўленне
а) чуткі
б) антысавецкае падполле
Лекцыя 2. Бытавая штодзённасць беларускага грамадства першага пасляваеннага дзесяцігоддзя
1. Забеспячэнне сям’і. Голад 1946-1947 гг.
2. Жыллёвая праблема
3. Пашпартная сістэма
4. Сямейныя праблемы
5. Найбольш распаўсюджаныя віды злачынстваў:
а) Самагонаварэнне
б) Спекуляцыя
в) Крадзяжы