Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.
Выкладчыца: Ірына Махоўская.
Мэта курса – азнаямленне слухачоў з феноменам “мястэчка” ў гісторыі Беларусі; асвятленне пытанняў гісторыі штодзённасці заходнебеларускага мястэчка.
Праблемнае поле:
Мястэчка як асобны гісторыка-культурны феномен. Выразныя рысы беларускага мястэчка.
Местачковая інфраструктура, планіроўка, асаблівасці забудовы. Адміністрацыйныя ўстановы. Базар. Крамы. Лазня. Медыцынскае абслугоўванне. Адукацыя.
Сацыяльная стратыфікацыя мястэчка. Рамеснікі, земляробы, княжацкія парабкі ў Міры. Штодзённы побыт. Полэтнічнасць і поліканфесійнасць беларускага мястэчка. Межнацыянальныя і межканфесійныя стасункі.
Соцыякультурны асяродак мястэчка. Дзіцячыя і моладзевыя арганізацыі, нефармальныя грамадскія арганізацыі. Вольны час местачкоўцаў: драмгурткі, танцы, святы. Местачковая мода.
Мірскі замак і маёнтак і яго абітальнікі ў штодзённым жыцці мястэчка.