Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.
Выкладчыца: Ірына Махоўская.
Мэта курса – азнаямленне слухачоў з асаблівасцямі вывучэння вуснай гісторыі перабудовы; асвятленне пытанняў памяці аб савецкай/постсавецкай рэчаіснасці; вывучэнне тактык штодзённай адаптацыі ва ўмовах сацыяльнага і эканамічнага крызісу.
Праблемнае поле:
Вусная гісторыя як метад. Асаблівасці вуснагістарычнага даследавання сучаснасці.
М.Гарбачоў і ацэнка яго ролі ў найноўшай гісторыі. Вызваліцель і разбуральнік “вялікай краіны”. Новая рэчаіснасць: галоснасць, паскарэнне, плюралізм, кансэнсус. Разбурэнне СССР: эсхаталагічная міфалогія. Перабудова: калі гэта было? Асаблівасці памяці пра вялікія падзеі.
Эканамічны крызіс. Дэфіцыт: навука набываць. Чэргі, лёсаванне, зарплата “натурай”, увядзенне талонаў на тавары. Інфляцыя, купоны, “прапаўшыя” уклады, “зайчыкі”. Сухі закон, безалкагольныя вяселлі, самагон як “вадкая валюта”.
Адкрыццё граніц. Тавары з Польшчы. Камерцыйная дзейнасць vs сацыяльныя гарантыі дзяржаўнай працы. Камерсанты і іх ўспрыяцце грамадствам.
Настальгія аб савецкім. Міфалагізацыя мінулага.