Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.
Выкладчыца: Ірына Раманава.
Разбураная ў гады войн і рэвалюцый структура грамадства Расійскай імперыі адноўлена быць не магла; бальшавікі стваралі новую сацыяльную сістэму. Карэнныя зрухі знішчылі нармальны (у сэнсе ранейшы, прывычны) лад жыцця, замест яго будаваўся сацыялістычны, які з’яўляўся новым і невядомым для грамадства. Шэраговыя ўдзельнікі гістарычнага дзеяння спрабавалі яго зразумець, ці хаця б адаптаваць пад сябе, яны павінны былі нейкім чынам “ўключыцца” ў глабальныя гістарычныя працэсы (прыняць удзел у пераўтварэнні навакольнага свету і “пераўтвараць” сябе разам з ім; супрацьстаяць пераўтварэнням, імкнучыся захаваць ранейшы лад жыцця, ранейшыя каштоўнасці; прыстасавацца да новых умоў, не “пераўтвараючы” сябе). Разам з тым, сталінізм быў моцным імкненнем мільёнаў людзей да «светлага заўтра»: не тэрор ці афіцыйная ўлада, а новыя адносіны дазволілі ў 1930-я гады сфарміраваць у СССР пакаленне, якое ідэнтыфікавала сябе як савецкіх людзей.
Змест курса звязаны з сучаснымі ўяўленнямі аб культуры штодзённасці, якія базіруюцца на метадалогіі гістарычнай антрапалогіі.
У цэнтры ўвагі – шэрагавы звычайны чалавек, яго праблемы на працы, у быце, у штодзённым жыцці, узаемаадносіны з уладай. Гэтыя праблемы разглядаюцца на фоне “вялікіх” падзей і ўзрушэнняў, характэрных для гісторыі краіны гэтага перыяду.
Негледзячы на тое, што гістарычныя веды ў XX ст. адчулі ўплыў цэлага шэрагу дысцыплін – літаратуразнаўства, культурнай антрапалогіі, сацыяльных навук – яны захоўваюць ўласную спецыфіку. У ходзе працы на спецкурсе надаецца ўвага выпадкам перакрыжавання прадметных галін і магчымасцям падыходу да рашэння тых ці іншых праблем з пазіцый іншых дысцыплін. Уяўляецца важным разбурыць стэрэатыпы ўспрыяцця звестак аб мінулым як даннасці, раскрыць мінулае не як гатовае, але як веды, якія фарміруюцца.
Праца на спецкурсе мяркуецца як спалучэнне навучання з самастойнай даследчыцкай працай. Уваага канцэнтрыруецца на асноўных крыніцах і метадах вывучэння гісторыі штодзённага жыцця; на асаблівасцях працы ў зададзеным русле.
Тэматычны план:
1. Асноўныя падыходы, метадалогія і метады вывучэння гісторыі штодзённасці савецкага перыяду.
2. Штодзённасць “маленькіх людзей”: вёска.
3. Штодзённасць гараджан. Асяроддзе і быт.
4. Успрыманне савецкай рэчаіснасці шэраговымі людзьмі.