Іван Сацукевіч

 

 

СацукевічІван Іванавіч Сацукевіч — беларускі гісторык-тапаніміст, спецыяліст у вобласці мінскага краязнаўства.

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 2002 па 2005 г. супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Цяпер выкладае гісторыю ў БДЭУ і Беларускім калегіўме, член тапанімічнай камісіі пры Мінгарвыканкаме.

Даследуе гісторю Мінска ХІХ-ХХ стст. (архітэктура, культура, сацыяльна-палітычнае жыцце, тапаніміка) і гісторыю беларускіх татар

Асноўныя працы

  • Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І.П.Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
  • Грамадска-палітычны ўплыў на тапаніміку зялёных масіваў Мінска // Современные стратегии развития мегаполисов и круп-ных городов: Материалы междунар. научно-практ. конф. — Мн.: МНИИСЭПП, 2003. С. 377—381.