Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.
Выкладчык: Іван Сацукевіч.
Мэта спецкурса – павысіць узровень ведаў па гісторыі сталіцы Беларусі.
Змест спецкурса складаецца з ключавых тэм: “Першая сусветная вайна і Мінск”, “БНР і БССР”, “Савецка-польская вайна”, “Мінск у 1920-30-я гады ў часы беларусізацыі і індустрыялізацыі”, “Горад у 1941-44 гг.”, “Халакост у Мінску”, “Пасляваеннае аднаўленне”, “Архітэктурныя страты ХХ стагоддзя”, “Гарадская тапаніміка”, “Планіроўка і тапаграфія Мінска”, “Помнікі горада”, “Вядомыя беларусы і Мінск”, “Спартовае жыццё”, “Праблемы аднаўлення гістарычнага цэнтра”.
Тэматычныя план:
1. Як Мінск змяніўся за ХХ стагоддзе (лекцыя).
2. Мінск даваенны (экскурсія – вандроўка па вуліцы Карла Маркса, якая цудоўна захавала памяткі пра Першую сусветную вайну, БНР і БССР, эпоху беларусізацыі і індустрыялізацыі).
3. Тапаніміка Мінска (лекцыя, прысвечаная праблемам гарадской тапанімікі).
4. Мінск і Вялікая Айчынная вайна (экскурсія па цэнтральнай частцы горада, якая дазволіць даведацца пра асноўныя тэмы вайны: акупацыйны рэжым і падполле, калабарацыю і халакост).
5. Памяць пра вайну (семінар, на якім можна абмеркаваць помнікі, якія ёсць і якіх няма, прысвечаных вайне).
6. Горад пасля вайны (экскурсія па Аўтазаводскім пасёлку – тыповай і арганічнай пасляваеннай забудове Мінска).