Наталля Гардзіенка

NHardziyenkaГісторык, архівіст, кандыдат гістарычных навук. Нарадзілася ў 1977 г. Вучылася ў школах Мінска, Саны (Йемен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1994—1999 гг. вучылася на гістарычным факультэце БДУ. У 2003 г. абараніла дысертацыю па тэме “Становішча жынчыны-шляхцянкі ў Вялікім княстве Літоўскім у XVIII ст.”. Ад 2002 г. зацікавілася гісторыяй беларускай эміграцыі. Галоўны рэдактар альманаха “Запісы БІНіМ”, старшыня Цэнтру камплектавання і вывучэння дакументальнай спадчыны беларускага замежжа пры БДАМЛМ. Сябра управы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

 Асноўныя навуковыя публікацыі:

 Гардзіенка, Н. Беларускія дыяспары: спроба сыстэмнага аналізу // Запісы БІНІМ. №30. Нью-Ёрк—Менск, 2006. С. 187—213.

Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск, 2004. — 468 с.

Гардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с.

Гардзіенка, Н.; Юрэвіч, Л. Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы. Мінск: Кнігазбор, 2013. — 648 с.

Гардзіенка, Н.; Юрэвіч, Л. Рада БНР (1970—1982): Падзеі і дакументы. Мінск: Кнігазбор, 2014.

Медыя:

Наталля Гардзiенка: “Беларусаў ад’язджае ўсё больш, але палічыць іх немагчыма” (Народная воля. 19 жніўня 2013)

Наталля Гардзіенка: “Беларуская дыяспара ў Вялікабрытаніі — з’ява ўнікальная на Захадзе” (“Будзьма беларусамі”)

Наталля Гардзіенка: Для Беларусі паваенныя эмігранты застаюцца калабарантамі (TUT.BY)

Натальля Гардзіенка: “З найвышэйшай кропкі Аўстраліі — гары Касьцюшкі — добра відаць Беларусь” (Радыё Свабода, Вольная студыя, 10.01.2005)

Шчэрбачэвіч, Н. Хто ў Аўстраліі соліць грыбы і агуркі? (Звязда, 25.11.2014).

Курс у Беларускім калегіюме:

Гісторыя беларускай эміграцыі