Кандыдат гістарычных навук, лаўрэат прэміі імя Ф. Багушэвіча Баларускага ПЭН-цэнтра (2002).
Нарадзілася ў Гомельскай вобласці. Сярэднюю школу скончыла ў Казахстане. Выпускніца гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У аспірантуры і дактарантуры навучалася пры Інстытуце гісторыі НАН. Кандыдатскую дысертацыю абараніла ў Кіеве па праблеме “Гістарыяграфія Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі”. Працавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН. Выкладала ў БДУ і Інстытуце парламентарызма і прадпрымальніцтва.
Замежныя стажыроўкі:
– навуковыя – Вольны універсітэт, Берлін, Варшаўскі універсітэт;
– палітычна-грамадскія – ЗША, Нямеччына, Чэхія і інш.
Кніга:
Беларусь мяцежная (Вільня, “Наша будучыня”, 2011)
Асноўныя навуковыя публікацыі:
Из истории белорусской конспирации.//Партизанская и повстанческая борьба: опыт и уроки ХХ столетия. Саратов. 2009.
Атаман Грач: путь к «Зеленому Дубу»// От «германской» к Гражданской: становление корпуса народных вожаков русской смуты. Сборник статей и материалов. М. 2014.
Даниил Иванов: белорусский эталонный атаман// Крестьянский фронт. 1918-1922. М. 2013
Устав «Зеленого Дуба» // Крестьянский фронт. 1918-1922. М. 2013
Медыя:
Ніна Стужынская: “Я стала відушчая ўслед за творцамі рэвалюцыі” (“Народная воля”, 30.03.2012)
Курс у Беларускім Калегіюме:
Беларусь мяцежная: гісторыя антысавецкага ўзброенага супраціву ў 1920-я гады