Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.
Выкладчыца: Ніна Стужынская.
Курс прысвечаны маладаследаванай і малавядомай гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціва 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Доўгія гады тэма была схавана за крымінальнымі выразамі і жорсткімі палітычнымі абвінавачаннямі. Развал СССР, абвяшченне Рэспублікі Беларусь далі магчымасць “адкрыць” тэму, зрабіць рэвізію аценак падзей і галоўных постацей беларускага антысавецкага фронту.
Беларуская веска была вельмі незадаволена эканамічнымі эксперыментамі савецкай улады. Палітычны авантурызм і нацыянальны нігілізм бальшавікоў моцна матываваў тысячы і тысячы сялян на самаарганізацыю ў паўстанцкія і партызанскія фармаванні. Былыя франтавікі і палітычныя актывісты ўзначалі ўзброеную апазіцыю новаму маскоўскаму рэжыму.
20-я і часткова 30-я гады ХХ стагоддзя – час вялікай мабілізацыі. Рэвалюцыі, нацыянальныя рухі прасунулі на першыя пазіцыі фігуру “некласічнага” воіна, паўстанца, партызана, дыверсанта. З падзеямі ў Украіне паўстанцкая барацьба і феномен партызанаскага руху зноў апынуліся на складаным перакрыжаванні даследавання і асэнсавання.
Тэматычны план.
- Партызанская і паўстанцкая барацьба: беларускі досвед. Завеса сакрэтнасці. Крыніцы з архіваў спецслужб і сямейных збораў. Мяцежная гістарыяграфія.
- З гісторыі зяленага паўстанцтва. Узброены супраціў ва Усходня Беларусі. Паўстанцкая хваля 1918 г. Баевая самаарганізацыя насельніцтва Віцебшчыны і Смаленшчыны. Мяцежі 1919 г. Зяленая армія і зяленаармейцы: паходжанне, матывацыя палітычнага выбару. Арганізатары.
- Народныя важакі: агульныя і асабістыя рысы. Кіраўнікі Слуцкага паўстання: dei minoris. Партызаны ў засені “Зяленага Дуба” і пад бел-чырвона-белым сцягам.