Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.
Выкладчык: Павел Церашковіч.
Мэта курса – казуальны аналіз прычын адставання развіцця беларускага нацыянальнага руху на мяжы ХІХ і ХХ ст. Курс уключае разгляд тэратычных аспектаў параўнальнага аналізу нацыянальных рухаў (М. Хрох, Э.Хабсбаўм), параметраў мадэрнізацыі грамадства, якія ўплываюць на нацыянальную мабілізацыю (К.Дойч), ролі гендэрнага фактару (Н. Ювал-Дэвіс, Ф.Антіас).
Мадэрнізацыйная гатоўнасць беларусаў да нацыянальнай мабілізацыі аналізуецца ў кантэксце масіва даных па народах Цэнтральна-Усходняй Еўропы (эстонцы, латышы, літоўцы, украінцы, малдаване, славакі).
Тэматычныя план:
1. Нацыянальная мабілізацыя: крытэрыі поспеху (лекцыя).
2. Тэарэтычныя аспекты рознахуткаснай нацыянальнай мабілізацыі (лекцыя)
– М.Хрох і Э.Хабсбаўм аб умовах поспеху нацыянальных рухаў.
– Крытэрыі мадэрнізацыйнай гатоўнасці нацыянальнай маблізацыі К. Дойча.
– Н. Ювал-Дэвіс, Ф.Антіас аб ролі жанчыны ў нацыянальнай мабілізацыі.
3. Беларускі нацыянальны рух у кантэксце адраджэння народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы: гсторыяграфія пытання (семінар)
– Фактар моўна-культурнай і канфесійнай дыстанцыі.
– Фактар “П’емонту”.
– Фактар “крытычнай масы інтэлектуалаў”.
4. Мадэрнізацыйная гатоўнасць беларусаў да нацыянальнай мабілізацыі (лекцыя)
– Узровень эканамічнага развіцця.
– Узровень урабанізацыі.
– Сацыяльная мабілізацыя беларусаў: прадстаўніцтва ў вышэйшых стратах грамадства.
– Узровень пісьменасці.
– Жаночая пісьменаць.
5. Беларусы і народы Цэнтральна-Усходняй Еўропы: выніковае параўнанне (семінар).
– Беларусы і народы Балтыі.
– Беларусы і украінцы.
– Беларусы і малдаване.