Мадэрнізацыя, пісьменасць і жанчына: беларусы ў кантэксце нацыянальнага адраджэння народаў Усходняй Еўропы

Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.

Выкладчык: Павел Церашковіч.

Мэта курса – казуальны аналіз прычын адставання развіцця беларускага нацыянальнага руху на мяжы ХІХ і ХХ ст.   Курс уключае разгляд тэратычных аспектаў параўнальнага аналізу нацыянальных рухаў (М. Хрох, Э.Хабсбаўм), параметраў мадэрнізацыі грамадства, якія ўплываюць на нацыянальную мабілізацыю  (К.Дойч), ролі гендэрнага фактару (Н. Ювал-Дэвіс, Ф.Антіас).

Мадэрнізацыйная гатоўнасць беларусаў да нацыянальнай мабілізацыі аналізуецца ў кантэксце масіва даных па народах  Цэнтральна-Усходняй Еўропы (эстонцы, латышы, літоўцы, украінцы, малдаване, славакі).

Тэматычныя план:

1. Нацыянальная мабілізацыя: крытэрыі поспеху (лекцыя).

2. Тэарэтычныя аспекты рознахуткаснай нацыянальнай мабілізацыі (лекцыя)

– М.Хрох і Э.Хабсбаўм аб умовах поспеху нацыянальных рухаў.

– Крытэрыі мадэрнізацыйнай гатоўнасці нацыянальнай маблізацыі К. Дойча.

– Н. Ювал-Дэвіс, Ф.Антіас аб ролі жанчыны ў нацыянальнай мабілізацыі.

3. Беларускі нацыянальны рух у кантэксце адраджэння народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы: гсторыяграфія пытання (семінар)

– Фактар моўна-культурнай і канфесійнай дыстанцыі.

– Фактар “П’емонту”.

– Фактар “крытычнай масы інтэлектуалаў”.

4. Мадэрнізацыйная гатоўнасць беларусаў да нацыянальнай мабілізацыі (лекцыя)

– Узровень эканамічнага развіцця.

– Узровень урабанізацыі.

– Сацыяльная мабілізацыя беларусаў: прадстаўніцтва ў вышэйшых стратах грамадства.

– Узровень пісьменасці.

– Жаночая пісьменаць.

5. Беларусы і народы Цэнтральна-Усходняй Еўропы: выніковае параўнанне (семінар).

– Беларусы і народы Балтыі.

– Беларусы і украінцы.

– Беларусы і малдаване.