Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.
Выкладчык: Павел Церашковіч.
Курс дае ўяўленне аб найбольш уплывовых накірунках даследавання нацыяналізму: мадэрнізме (Э.Геллнер, К.Дойч, Э.Хабсбаўм, Дж. Бройлі, Б.Андэрсан, М. Хрох), культурным (К.Гірц) і біялагічным (П. Ван дэн Берг) прімардзіялізме, перыніялізме (Дж.Армстранг, А.Хастінгс), этнасімвалізме (Э.Сміт), аксіялагізме (Х.Кон, Л.Грінфелд, К.Вердеры), гендэрнаму падыходе (Н. Ювал-Дэвіс, Ф.Антіас). Асаблівая увага надаецца разгляду дыскусіі па праблеме будучыні нацый ў постмадэрную эпоху (Ю.Хабермас, М.Ман).
З эмпірычнага пункту гледжання курс арыентаваны на аналіз працэса канструірвання нацый ў рэгіене Цэнтральна-Усходняй Еўропы з фокусам на Беларусі. Мэта аналіза – патлумачыць прычыны спецыфікі нацыяўтварэння ў Беларусі і вызначыць магчымыя сцэнары далейшага развіцця.
Тэматычныя план:
1. Асноўныя праблемы вывучэння сучаснай тэорыі нацыяналізму (лекцыя).
2.Мадэрнісцкія канцэпцыі этнічнасці і нацыяналізму (лекцыя).
– Нацыяналізм у канструктывісцкай інтэрпрэтацыі.
– Нацыяналізм і мадэрнізацыя.
– Нацыяналізм і “фатальнасць моўнай разнастайнасці чалавецтва”.
– Інструменталісцкі падыход да нацыяналізму.
– Нацыя і сацыяльная інжэнерыя.
– Суб’екты вынаходніцтва традыцый
3. Прымордзіялізм, перыніялізм, этнасімвалізм. Гендерныя аспекты вывучэння нацыяналізму (лекцыя)
– Нацыяналізм і да-(па-за)-мадэрнасць.
– Нацыі і нацыянальнае да мадэрна.
– Жанчына, этнінчнасць, нацыя.
4. Аксіялогія нацыяналізму (семінар)
– “Добры” і “дрэнны” нацыяналізм.
– Нацыяналізм і грамадзянская супольнасць.
5. Пост-індустрыяльны эпілог або ці ёсць будучыня ў нацый? (семінар)
– Глабалізцыя і нацыянальная дзяржава на мяжы 20 і 21 ст.