Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.
Выкладчык: Сяргей Харэўскі.
Гісторыя мастацтва і дойлідства БССР разглядае асноўныя канцэпцыі фармавання мастацкае культуры ХХ ст., паходжанне стыляў, іх змены, узаемаадносіны з суседнімі культурамі, асаблівасці складвання нацыянальнае мастацкае школы, адметнасці фармавання мастацкае культуры на сучасным этапе.
Мэта курса – ахарактарызаваць галоўныя фенамены мастацкае спадчыны Беларусі найноўшага часу, паказаць асноўныя стылістычныя і ідэйныя накірункі мастацкай дзейнасці і пазнаеміць з формамі інтэпрэтацыяў мастацкай спадчыны БССР. Азнаёміць студэнтаў з крыніцамі, пэрыядызацыяй і галоўнымі праблемамі мастацтва і дойлідства, гісторыяй мастацтваў, найбольш значнымі стылямі й культуралягічнымі канцэпцыямі й іх дэтэрмінавансцю ў ХХ ст.
Задачы курса – перадача студэнтам ведаў пра асноўныя праблемы развіцця мастацтва ў Беларусі, фарміраванне ўласных адносінаў і зацікаўленасцяў студэнтаў да мастацкай і культурнай спадчыны Беларусі найноўшага часу.
Тэматычны план:
1. Феномен Віцебска пач. ХХ ст.
2. Феномен Менска 1920-пач. 1930-х гг.
3. Мастацтва і архітэктура БССР эпохі таталітарызма 1930-50-х гг.
4. Правадыры й іхныя вобразы.
5. Лёс творцаў.
6. Канфармісты, нацыяналісты й авангардысты.