Беларускае савецкае мастацтва: ідэалогія і эстэтыка

Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.

Выкладчык: Сяргей Харэўскі.

Гісторыя мастацтва і дойлідства БССР разглядае асноўныя канцэпцыі фармавання мастацкае культуры ХХ ст., паходжанне стыляў, іх змены, узаемаадносіны з суседнімі культурамі, асаблівасці складвання нацыянальнае мастацкае школы, адметнасці фармавання мастацкае культуры на сучасным этапе.

 Мэта курса – ахарактарызаваць галоўныя фенамены мастацкае спадчыны Беларусі найноўшага часу,  паказаць асноўныя стылістычныя і ідэйныя накірункі мастацкай дзейнасці і пазнаеміць з формамі інтэпрэтацыяў мастацкай спадчыны БССР. Азнаёміць студэнтаў з крыніцамі, пэрыядызацыяй і галоўнымі праблемамі мастацтва і дойлідства, гісторыяй мастацтваў, найбольш значнымі стылямі й культуралягічнымі канцэпцыямі й іх дэтэрмінавансцю ў ХХ ст.

Задачы курса – перадача студэнтам ведаў пра асноўныя праблемы развіцця мастацтва ў Беларусі, фарміраванне ўласных адносінаў і зацікаўленасцяў студэнтаў да мастацкай і культурнай спадчыны Беларусі найноўшага часу.

Тэматычны план:

1. Феномен Віцебска пач. ХХ ст.

2. Феномен Менска 1920-пач. 1930-х гг.

3. Мастацтва і архітэктура БССР эпохі таталітарызма 1930-50-х гг.

4. Правадыры й іхныя вобразы.

5. Лёс творцаў.

6. Канфармісты, нацыяналісты й авангардысты.