Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.
Выкладчыца: Таццяна Вароніч.
Мэта курса – вызначыць ролю і статус жанчыны ў фарміраванні гарадской цывілізацыі Беларусі.
Задачы курса:
– вывучыць уплыў горада на змяненне грамадскага становішча жанчыны;
– прааналізаваць сямейны статус і прасачыць эвалюцыю шлюбнай мадэлі паводзінаў беларускай гараджанкі;
– разгледзець магчымасці рэалізацыі жанчыны ў творчай і прафесійнай сферах ва ўмовах горада;
– падняць праблему абароненасці жанчыны ў горадзе на бытавым і юрыдычным узроўнях;
– даследаваць уплыў жаночага фактару ў сацыяльна-эканамічных і грамадска-культурных працэсах горада;
– правесці аналіз гендэрных стэрэатыпаў у сучасным беларускім горадзе.
Тэматычны план
1. Сацыяльна-эканамічнае становішча жанчыны. Жанчына і ўлада (лекцыя).
2. Жанчына ў грамадска-культурнай і прыватнай сферах (лекцыя).
3. Самарэалізацыя жанчыны ў горадзе (семінар).
4. Жанчыны і гвалт (семінар).