“Глабальная гісторыя беларускага самвыдату”. Курс лекцый Тацяны Астроўскай

курс:

Глабальная гісторыя беларускага самвыдату

Гэты курс прысвечаны ўважліваму чытанню тэкстаў беларускага самвыдату і тамвыдату канца 1960-х-пачатку 1990-х і аналізу іх праз прызму сучасных дыскусіяў аб феноменах дысідэнства і непадцэнзурнага друку у Савецкім Саюзе, Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропе і ў свеце. 

Большасць вядомых анталёгіяў і даследванняў самвыдата і дысідэнтства да гэтага часу пакідаюць Беларусь у баку. Наша мэта – не толькі зрабіць гісторыю беларускага самвыдату існай, але і паспрабаваць зразумець яго з перспектывы глабальнай гісторыі, прасачыць за шляхамі па якіх падарожнічалі альтернатыўныя ідэі і папяровыя выданні, а таксам разгледзець практыкі стварэння і цыркуляцыі самвыдату. 

У чым Зянон Пазняк быў не згодны з Александрам Салжэніцыным? Як прамова Васіля Быкава на V З’ездзе Саюза Пісьменнікаў БССР аказалася ў Брэмене? Что агульнага і што адрознага ў аўтабіяграфічных тэкстах Ларысы Геніюш і Яўгеніі Гінзбург? І чаму кніжку Алега Бембеля не зразумелі ў Лондане? 

У гэтым курсе мы паспрабуем адказаць на пытанні, ці быў беларускі самвыдат уключаны ў агульныя шляхі распаўсюджвання ідэяў? Чаму некаторыя са спробаў звярнуць ўвагу міжнароднага грамадства на рэпрэсіі і праблемы ў БССР праваліліся ці не былі пачутыя? І наколькі “Жалезны занавес” паміж БССР і астатнім светам быў пранікальны?

Курс адбыўся. Відэа лекцый можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма.

Лекцыя 1. Самвыдат як глабальная з’ява: паняцці, гісторыя і сучасныя падыходы да даследвання. 

Лекцыя 2. Самвыдат у савецкай Беларусі і за яе межамі: практыкі і тэксты.

Лекцыя 3. Тры тэксты пра нацыю і мову.

Лекцыя 4. Жаночая гісторыя ў самвыдаце.

Тацяна Астроўская — вывучала філасофію, сацыяльную тэорыю і палітычную філасофію у БДУ і ЕГУ. У 2018 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па гісторыі Ўсходняй Еўропы ва Ўніверсітэце Грайфсвальда (Германія). Аўтарка кнігі “Cultural Dissent in Soviet Belarus (1968-1988). The Intelligentsia, Samizdat and Non-Conformist Discourses” (Harrassowitz, 2019).

З 2018 года працуе навуковым супрацоўнікам у Інстытуце даследванняў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы імя І. Г. Гердэра ў Марбургу.

Больш пра выкладчыцу можна прачытаць тут.

Фота: Claudia Junghänel (Herder Institute, Marburg)