публічны семінар
Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма
Гэта –
- уласна даследчы семінар,
- лекцыі спецыялістаў,
- круглыя сталы,
- прэзентацыі,
- абмеркаванні новых выданняў.
Мы праводзім сустрэчы рэгулярна на публічных пляцоўках (адкрыты доступ) і дакументуем іх (запіс альбо онлайн- трансляцыя).
Задача семінара: стварыць трансдысцыплінарную платформу, на якой становіцца магчымай веда пра рэгіён, краіну і эпоху.
Матрыцай, якая інтэгруе розныя фарматы і дысцыплінарныя формы ў адзіны семінар, выступае інтэлектуальная гісторыя. Яна трактуецца ў максімальна шырокім сэнсе – як практыка работы з ідэйным / ідэалагічным зместам эпохі, уменне выяўляць і аналізаваць карані сучасных праблем, вызначаць перспектывы будучыні.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі гэтага кірунку – Ісая Бэрлін у мінулым ці Тыматы Снайдэр у нашыя часы – здольныя пераўтвараць працу з традыцыяй у крытычны аналіз сучаснасці, і наадварот, адкрываць у сучасных выкліках успадкаваныя (невырашаныя) ад мінулага праблемы.
Семінар запачаткаваны ў 2018 годзе.
Хроніка публічнага семінара
Стрымы і запісы
18.11.2021. “Талеранцыя / народны суверэнітэт: познесярэднявечныя карані мадэрных ідэяў”.
Мадэрацыя: Ігар Бабкоў.
Суразмоўца: Ігар Бортнік.
11.03.2021. “Беларусь і сучасныя палітыкі ідэнтычнасці”. Размова з Пётрам Рудкоўскім.
Мадэрацыя: Ігар Бабкоў.
18.02.2021. “Парадоксы савецкасці”. Размова з культуролагам Юліяй Чарняўскай.
Мадэрацыя: Ігар Бабкоў.
28.01.2021. “Цэнтральная Еўропа: метамарфозы канцэпту”.
Прамоўца: Аляксей Кажарскі.
Мадэрацыя: Ігар Бабкоў.
14.01.2021. “Супольнасць як жывы арганізм”.
Прамоўца: Міхаіл Волчак.
Мадэрацыя: Ігар Бабкоў.
26.11.2020. “Дэзарганізацыя аб’яднаных нацый – дыскусія наўздагон Яраславу Шымаву”.
Дыскутуюць: Аляксей Кажарскі, Макс Шчур, Павел Баркоўскі.
Мадэрацыя: Ігар Бабкоў.
10.12.2020. “Беларускае грамадства як унікальны аб’ект”.
Прамоўца: Генадзь Коршунаў.
Мадэрацыя: Ігар Бабкоў.
20.05.2019. “Чырвоны чалавек у часе “сэканд-хэнд”. Святлана Алексіевіч і яе праект як частка інтэлектуальнай гісторыі посткамунізма.”
Дыскутуюць: Аляксандра Дынько, Валянцін Акудовіч, Аляксандар Фядута.
15.04.2019. “Посткамунізм і “эканомікі будучыні”. Частка 1.
Выступаюць: Павал Данэйка і Аляксандр Чубрык.
Мадэрацыя: Ігар Бабкоў.
15.04.2019. “Посткамунізм і “эканомікі будучыні”. Частка 2.
Выступаюць: Павал Данэйка і Аляксандр Чубрык.
Мадэрацыя: Ігар Бабкоў.
18.03.2019. “Арт пасля камунізму: прарыў ці стагнацыя?” Частка 1.
Дыскутуюць: Антаніна Слабодычкава, Руслан Вашкевіч.
Мадэратар: Максім Жбанкоў.
18.03.2019. “Арт пасля камунізму: прарыў ці стагнацыя?” Частка 2.
Дыскутуюць: Антаніна Слабодычкава, Руслан Вашкевіч.
Мадэратар: Максім Жбанкоў.
4.03.2019. “Беларуская нацыя: этнічная/грамадзянская, крэольская/посткаланіяльная, завершаная/у станаўленні”.
Удзельнікі: Павал Церашковіч, Валянцін Акудовіч.
Мадэрацыя: Максім Жбанкоў.
18.02.2019. “Неапазнаная ідэнтычнасць / ненапісаная гісторыя”.
Удзельнікі: Ігар Бабкоў, Андрэй Ягораў.
Мадэрацыя — Максім Жбанкоў.
Рэфлексія: Пётра Рудкоўскі.
04.02.2019. Публічная дыскусія “Канец посткамунізма?”
Удзельнікі: Павал Церашковіч, Вольга Шпарага, Аляксандар Чубрык, Уладзімір Мацкевіч.
Выступленні: Андрэй Ягораў, Тацяна Вадалажская, Пётра Рудкоўскі, Сяргей Чалы ды інш.
Мадэратар: Ігар Бабкоў.