
“Культура — гэта пераемнасьць. Гэта атрыманая ад папярэднікаў сіла пераўзыйсьці іх — і аддаць сілу наступнікам. Культура жывая, калі ў ёй пражываецца спадчына. Супольнасьць, што не засвоіла здабыткаў папярэднікаў, ня будзе мець наступнікаў. І працяг, і развой супольнасьці забясьпечваюцца пераемнасьцю.”
Ірына Дубянецкая — бібліістка, багаслоўка і філосафка, доктарка сакральнай тэалогіі (Sacrae Theologiae Doctor) і доктарка філасофіі (PhD).
Нарадзілася ў сям’і беларускага перакладчыка Міхаіла Дубянецкага. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры, выкладала на філалагічным факультэце БДУ, у Інстытуце замежных моў, Акадэміі мастацтваў. У канцы 1980-х з’яўляўся ўдзельніцай таварыства “Талака”, якое займалася адраджэннем беларускай культуры. Адна з ініцыятараў пачатага ў 1989 годзе руху за адраджэнне Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Разам з сябрамі ў 1990 годзе заснавала часопіс “Унія”, была яго галоўным рэдактарам.
Разам з Каралінай Мацкевіч з 1992 года вучылася ў Лонданскім місіянерскім інстытуце, дзе яны былі першымі свецкімі жанчынамі-студэнтамі. У 1997—2005 гадах вучылася ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце, дзе атрымала ліцэнзіят у арыенталістыцы (біблейскія студыі) і, у 2005 годзе, абараніла доктарскую дысертацыю “Космас і хаос у яўрэйскай Бібліі і міфалогіях старажытнага Блізкага Усходу”, і такім чынам стала першай беларускай жанчынай, якая дасягнула ступені доктара сакральнай тэалёгіі.
Валодае іўрытам, грэчаскай, арамейскай, угарыцкай, фінікійскай і іншымі мовамі старажытнага Блізкага Усходу. Вядзе школу Бібліі для дарослых. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
29 жніўня намеснік старшыні Рады БНР Мікола Пачкаеў узнагародзіў Ірыну Дубянецкую медалём да стагоддзя Беларускай народнай рэспублікі.
Раней узнагароджвала толькі дзяржава, а цяпер — краіна. І гэта выдатна,
— заўважыла Ірына Дубянецкая, атрымаўшы ўзнагроду.
Выбраная бібліяграфія:
- – “Кніга Роду Новая беларуская Біблія” (Часопіс “Дзеяслоў” №86, 2017).
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- Лекцыя Ірыны Дубянецкай “Містэрыя ініцыяцыі: сьмерць і нараджэньне на Вадохрышча або духоўныя дары Трох каралёў”. З цыклю “Беларускі сакрум” (Беларускі калегіюм, 2020).
- Лекцыя Ірыны Дубянецкай “Узьлёт і падзеньне летняга солстысу або Купала на Йвана” (Беларускі калегіюм, 2019).
- Лекцыя “Беларускі сакрум. Касмагонія эквіноксу і велікодны цуд” (Беларускі калегіюм, 2019).
- Калядная лекцыя Ірыны Дубянецкай (Беларускі калегіюм 2019).
- Анлайн-курсы Ірыны Дубянецкай на платформе Лятучага ўніверсітэту “Дзьве гісторыі стварэньня ў кнізе Роду” (2018) і “Герменэўтыка. Кніга Роду”.
- “”Кніга кніг” і культурная рэвалюцыя Францішка Скарыны”. Гутарка з Ірынай Дубянецкай (2017).
- “Нацыятворчасць як свабода духу: Беларусь Ігната Абдзіраловіча (2016).
- Ірына Дубянецкая: “Наша цывілізацыя завяршаецца. Мы ўжо жывем у будычыні, якую не ведаем”, інтэрв’ю (2016).
- “Старажытныя цывілізацыі і сучаснае канструяванне сэнсаў”. Лекцыя ў Лятучым універсітэце (2014).
- Публічная лекцыя “1000 гадоў без Бібліі” (2012) з цыклу лекцый “Urbi et Orbi” Лятучага ўніверсітэту.
- Школа Бібліі. Герменэўтыка. Кніга Роду: 2012-2013 (анлайн-лекцыі).