Культурныя даследаванні і даследаванні медыяў
Пра праграму:
Навучэнцам, што абралі спецыялізацыяй журналістыку, Беларускі калегіум прапануе дыскус аб прынцыповым адрозненні прафесійных журналісцкіх прынцыпаў ад метадаў агітацыіі і прапаганды; веды і практыку вырабу медыя-прадукта; паглыбленую спецыялізацыю па актуальных накірунках медыя-практыкі.
ПЕРШЫ ГОД НАВУЧАННЯ прапануе не проста ўводзіны ў прафесію, але авалоданне тэхнікай стварэння матэрыялаў розных жанраў і рознага фармату. Па запрашэнні БК вядомыя беларускія і замежныя журналісты гатовыя распавесці аб прынцыпах і метадах сваёй працы ў форме лекцый, практычных заняткаў, абмеркавання і дыскусіі. Мы – прыхільнікі інтэрактыўнага навучання, сумеснага разгляду вопыту і праблем.
Удала створаныя навучэнцамі медыя-прадукты дойдуць да чытача, слухача, гледача праз сайт БК, айчынныя і замежныя СМІ.
ДРУГІ ГОД НАВУЧАННЯ пройдзе ў выглядзе спецкурсаў па найбольш актуальных праблемах журналістыкі і рэпарцёрскай працы.
Да навучання запрашаюцца на пачатковым курсе выпускнікі і студэнты старэйшых курсаў навучальных устаноў, якія маюць жаданне ўдасканаліць веды, набыць вопыт ці наогул прыглядзецца да прафесіі журналіста як магчымай альтэрнатывы ўжо абранай.
Другі год навучання назначаны для выпускнікоў Калегіюма, што паспяхова засвоілі папярэднюю праграму.