Антаніна Хатэнка

chatenkaНарадзілася ў настаўніцкай сям’і на Зэльвеншчыне. Хуткім часам бацькі пераехалі на хутар у Ружанскай пушчы. Закончыла Пружанскую школу-інтэрнат, затым філалагічны факультэт БДУ й аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклёру АН БССР. Настаўнічала на Лагойшчыне, працавала карэктарам і рэдактарам выдавецтва “Народная асвета”, рэдактарам Мінскага абласнога Цэнтру народнай творчасці, экспертам па этнаграфіі Беларускага фонду культуры, вучоным сакратаром Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы, рэдактарам Белтэлерадыёкампаніі, Радыё  Рацыя, радыё “Свабода”, сцэнарыстам на тэлеканале БелСАТ. Аўтар некалькіх выданняў.

Выкладала курс “Асновы народнай культуры” ў Рэспубліканскім мастацкім каледжы імя Ахрэмчыка, Інстытуце сучасных ведаў, ЕГУ. Журналістыка, літаратурная творчасць, сцэнарная справа, даследаванні абрадаў, звычаяў і традыцый старажытнасці складаюць змест жыцця й лёсу. Супраца з рэдакцыямі газэт, часопісаў, аўтарскія праграмы на радыё й тэлебачанні, фальклёрныя экспедыцыі, сустрэчы з носьбітамі і захавальнікамі этнічнай архаікі ёсць і прафесіяй, і праявай асабовай сутнасці, і памкненьнем адкрыцця, пераймання й зберажэння нацыянальнай спадчыны.

Публікацыі:

Аўтарка кніг «Зьдзічэлае рэха вясны», «Зьніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусьвету», «Тры грацыі», шматлікіх даследчых і публіцыстычных артыкулаў.

Публікацыі на радыё “Свабода“.