Стылістыка жанраў

Спецыялізацыя: Журналістыка (падставовы курс).

Выкладчыца: Антаніна Хатэнка.

Курс разлічаны найперш на развіццё маўленчай і пісьмовай практыкі як уматэрыялізаванай праявы дэмакратычнага мыслення і сведамлення. Манера напісання й прамаўленьня датычна кожнага жанру журналістыкі вызначае агульны ўзровень развіцця і станаўлення грамадства, а таксама адукаванасці журналіста і яго здольнасці адпавядаць запатрабаванням эпохі не толькі мысленча, але й моўна. Менавіта ж таму стылістыка як курс навучання напоўна скарыстоўвае моўны арсэнал дзеля выяўлення сэнсу й аздобы думкі ўгрунтоўваецца глыбока ў традыцыю кампазыцыйнай збудовы тэксту й сінтаксычнай яго адметнасці ў плыні нацыянальнай, вякамі фармаванай, мовы. І змест курсу вызначаецца перадусім стварэннем асобнай вольнай прасторы для мысьлення, маўлення, намалявання словам.

Тэматычны план:

1. Стыль і жанр у мастацкай літаратуры і журналістыцы. Пажанравае дапасаванне стыляў у журналістыцы.
2. Фактары формы і зместу ў журналісцкім матэрыяле: дасведчанасць і пераўстваральніцкі талент журналіста. Структура жанраў і разнастайнасць стыляў. Феномен публіцыстыкі.
3. Асноўныя прынцыпы вылучэння і фармаваньня стыляў у гісторыі грамадства. Медыі ў варунках інфармацыйнага выбуху й трансфармацыя стыляў.
4. Друкаваныя й электронныя СМІ як формы камунікацыі і кіравання ў грамадстве. З’яўленне новых стылёвых форм для абслугоўвання сферы рэкламы і вядзення блогаў.
5. Сінтаксычныя нормы як стылёвая адметнасць нацыянальнае мовы. Мастацка-публіцыстычны стыль у сучасных медыях: падабенства і адрознасці ў параўнанні з класічнай журналістыкай ХХ ст.

Крыніцы і рэсурсы:

1. Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы. Мн., 1994.

2. Бушлякоў, Ю. Жывая мова. Мінск, 2013.

3. Головин, П.Н. Основы культуры речи, 2-е изд. М., 1990.

4. Современная журналистика. Киев, Центр свободной прессы. 1999.

5. Сцяцко, П. Культура мовы. Мінск, “Тэхналогія”, 2002.

6. Сцяцко, П.У. Праблемы нормы, культура мовы. Гродна, 1998.

7. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы. М., “Універсітэцкае”, 1995.