Жанры: інтэрв’ю

Спецыялізацыя: Журналістыка (падставовы курс).

Выкладчыца: Марына Загорская.

Журналіст збірае і апрацоўвае інфармацыю, рыхтуе яе ў выглядзе газетных артыкулаў, тэкстаў для радыё- альбо тэлевізійных праграм і г.д. Для журналіста вельмі важна  умець слухаць, задаваць пытанні, удакладняць інфармацыю, ведаць асаблівасці суразмоўцы, прыёмы «разгаварыць» суразмоўцу, валодаць методыкамі рэагавання на складаныя сітуацыі ў час кантактаў з суразмоўцамі, структураваць інфармацыю, даступна і лаканічна выкладаць атрыманую інфармацыю. Што гэтаму замінае і як пераадолець перашкоды?

Чаму найчасцей падчас збору інфармацыі журналісты карыстаюцца інтэрв’ю і чым журналісцкае інтэрв’ю адрозніваецца ад звычайнай гутаркі? У чым перавагі інтэрв’ю перад іншымі жанрамі? Хоць і існуюць агульныя для ўсіх інтэрв’ю законы, трэба мець на ўвазе, што бываюць розныя віды інтэрв’ю, якія ўплываюць на распрацоўку стратэгічных планаў, абумоўліваюць характар папярэдняй падрыхтоўкі, вызначаюць асаблівасці паводзін журналіста і суразмоўцы, а таксама канкрэтную тэхналогію правядзення гутаркі.

Курс мае на мэце даць удзельнікам тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па камунікацыі для журналістаў, тэхніцы інтэрв’ю, азнаёміць іх з методыкамі правядзення розных відаў інтэрв’ю, а таксама этычнымі нормамі падчас правядзення і падрыхтоўкі інтэрв’ю.

Тэматычны план:

1. Што такое «камунікацыя». Што такое «актыўнае слуханне».

2. Што такое інтэрв’ю як метад і як жанр журналістыкі.

3. Віды інтэрв’ю.

4. З якіх этапаў складаецца інтэрв’ю.

5. Якія цяжкасці могуць напаткаць журналіста падчас падрыхтоўкі да інтэрв’ю.

6. Як пабудаваць інтэрв’ю. Якія пытанні “выстрэльваюць”.

7. Складаныя сітуацыі падчас правядзення інтэрв’ю.

8. Як паводзіць сябе са складанымі тыпамі суразмоўцаў: “маўчун”, “гаварун”, “клоўн”, “сарамлівец” і г.д.

9. Як апрацаваць інтэрв’ю. Формы падачы інтэрв’ю.

10. Этычныя нормы падчас правядзення інтэрв’ю і падрыхтоўкі яго да друку.

Крыніцы і рэсурсы.

1. Асновы журналістыкі. Амерыканскі досвед. Укладзены журналістамі-практыкамі Злучаных Штатаў і Еўропы, Мн., 1993.

2. Григорян, М. Пособие по журналистике. — М.: «Права человека», 2007.

3. Лукина М. Технология интервью. — М.: Аспект Пресс, 2003.

4. Мэлет Малькальм Ф. Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. — Мн., Беларускі фонд Сораса, 1995.

5. Рэдагаванне. Падручнік для журналістаў мясцовых СМІ. — Варшава, 2014

6. Рэднал, Д. Универсальный журналист. — Мн., 2000.

7. Тертычный А.А. Жанры периодической печати. — Москва, 2000.

8. Фихтелиус Э. Десять заповедей журналистики. — Стокгольм, Швеция, 1999.