Спецыялізацыя: Журналістыка (падставовы курс).
Выкладчык: Мікола Дзябёла
Газеты выходзяць кожны дзень, выпускi навiн па тэлебачанню i радыё наогул трэба рыхтаваць па некалькi разоў на дзень. Таму журналiстам неабходна з паўсядзеннага жыцця выбраць шэраг падзей, фактаў, лічбаў, якiя павiнны стаць навiнамi. Задача даволi складаная нават у тым выпадку, калi дзень быў вельмi багаты на падзеi. А што рабiць, калi наогул амаль нiчога значнага не здарылася? З чаго ў такім выпадку пачаць? Вядома ж, з крыніц інфармацыі. Сам па сабе журналіст не з’яўляеца вытворцам навін, ён іх шукае і занатоўвае. Таму падчас заняткаў будзем вучыцца шукаць навiны.
Тэматычны план:
1. Віды крыніцаў інфармацыі. Уласныя і агульнадаступныя. Афіцыйныя і неафіцыйныя.
2. Праца з агульнадступнымі крыніцамі інфармацыі ( СМІ, Інтэрнэт-сайты, дакументы).
3. Як выпатрабаваць у чыноўнікаў інфармацыю.
4. Групы ўплыву, якія могуць дапамагчы атрымаць інфармацыю ( палітыкі, грамадскія актывісты).
5. Хаджэнне ў народ праз сацыяльныя сеткі.
6. Праца з уласнымі крыніцамі інфармацыі.
7. Як абараніць свае крыніцы інфармацыі.
Крыніцы і рэсурсы:
1. Брэтон, Ф., Пру, С. Выбух камунікацый. Мн., 1995.
2. Мелет, М.Ф. Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Мн., 1995.
3. Настольная кніга главного редактора. Мн., 2001.
4. Фихтелиус, Э. Десять заповедей журналистики. Стокгольм, 1999.