Жанры: зацемка

Спецыялізацыя: Журналістыка (падставовы курс).

Выкладчык: Мікола Дзябёла

Зацемка, альбо навіна ( такая класіфікацыя прынята ў заходняй журналістыцы)  з’яўляецца першасным інфармацыйным жанрам. З яе пачыналіся першыя газеты, яна дамінуе і зараз на старонках штодзённага перыядычнага друку. Гэта невялічкі твор, які складаецца звычайна з 10–30 газетных радкоў. Яго асноўная задача аператыўна, сцісла і аб”ектыўна паведаміць інфармацыю. У адрознені ад іншых інфармацыйных твораў, навіна паведамляе толькі пра нейкі адзін факт альбо падзею. У іх няма падрабязнасцяў, дэталяў. Журналіст падае толькі галоўную сутнасць падзеі альбо факта.

Мэта курса – навучыцца пісаць зацемку. Пасля заняткаў навучэнцы будуць умець:

– вызначыць ступень каштоўнасці навіны;

– пісьменна складаць інфармацыйныя паведамленні.

Тэматычны план:

  1. Лекцыя. Віды жанраў. Зацемка.
  2. Струкутра зацемкі. Прынцып перакуленай піраміды.
  3. Загаловак для зацемкі.
  4. Лід. Віды лідаў.
  5. Тлумачэнне сутнасці навіны.
  6. Нейтральнасць журналіста.
  7. Тыповыя памылкі пры напісанні зацемкі.

Крыніцы і рэсурсы:

1. Брэтон, Ф., Пру, С. Выбух камунікацый. Мн., 1995.

2. Мелет, М.Ф. Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Мн., 1995.

3. Настольная книга главного редактора. Мн., 2001.

4. Стрельцов, Б.В. Основы публицистики. Жанры. Мн., Университетское, 1990.

5. Тертычный А.А. Жанры периодической печати. Москва, 2000.

6. Фихтелиус, Э.. Десять заповедей журналистики. Стокгольм, 1999.

7. Фихтелиус, Э.. Новости: сложное искусство работы с информацией. Москва, 2008.