Трэнер: Севярын Квяткоўскі
Нягледзячы на падабенства тэкста ў інтэрнэце з газетай – літары плюс фотаздымкі, чытач можа сыйсці з чытання матэрыялу, калі той будзе яму нецікавы да канца: як пераключыць канал у тэлевізары ці радыё-прымачу. Таму мова журналіскага матэрыялу мусіць тэлеграфнай лаканічнай, без шматсэнсоўнасцяў. Гэтую моўную беднасць кампенсуе магчымасць выкарыстоўваць значна большую, чым у газеце колькасць ілюстрацый, у тым ліку аўдыё і відэа.
Мэта курса – навучыць студэнтаў рыхтаваць журналісцкія матэрыялы (навіна, інфармацыйнае паведамленне, інтэрвію, рэпартаж) з улікам спецыфікі ўспрыняця інфармацыі ў інтэрнэце. Патлумачыць, чым адрозніваецца ад іншых спосабаў перадачы інфармацыі: ТВ, радыё, газета. І адначасова скарыстоўваць элементы аналагавых СМІ.
У спецкурсе разглядаюцца наступныя тэмы:
– Спецыфіка ўспрыняцця інфармацыі ў інтэрнэце.
– Паслядоўнасць падачы інфармацыі.
– Афармленне інфармацыйнага тэксту: урэзкі, мультымедыя.
– Узаемадзеянне фота і тэксту на ўэб-старонцы.
– Стылістыка інфармацыйнага тэксту ў сеціве.
– Спецыфіка загалоўкаў.