Сяргей Пульша

pulsaПалітычны аглядальнік і рэдактар сайта газеты “Новы час”.

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Гомелі. Там жа пайшоў і скончыў сярэднюю школу №9, ужо пад час вучобы пачаў друкавацца ў газетах “Гомельская праўда” і “Гомельскі веснік”. У 1995-м годзе паступіў на факультэт журналістыкі БДУ. Пад час навучання супрацоўнічаў з газетай “Беларуская маладзёжная”, дзе з карэспандэнта вырас да выконваючага абавязкі рэдактара. Журфак БДУ скончыў у 2000-м годзе.

Пасля працаваў у інтэрнэт-выданні інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Naviny.by, спачатку карэспандэнтам, потым выпускаючым рэдактарам. У 2005-м годзе быў пераведзены карэспандэнтам непасрэдна ў БелаПАН.

У 2012-м годзе перайшоў у “Новы час”. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў.