Спецыялізацыя: Журналістыка (падставовы курс).
Выкладчык: Сяргей Пульша.
Курс па аналітычнай журналістыцы ўключае базавыя веды па напісанні аналітычнага артыкула. У тым ліку – прыёмы індукцыйнага мыслення, планаванне аналітыкі, пошук і праверка інфармацыі, праца з лічбамі і статыстыкай, пошук экспертаў, метады працы з экспертамі, аб’ектыўная экспертная ацэнка (выпадкі, калі эксперты не з’яўляюцца экспертамі), формы падачы аналітычнага артыкула.
Курс мае на мэце даць базавыя веды па напісанні аналітычнага артыкула, спосабы і прыёмы ягонага напісання, формы падачы такога артыкула і асноўныя прыёмы і метады працы з экспертамі.
Па заканчэнні курса ягоныя наведвальнікі павінны разбірацца ў прынцыпе пабудовы аналітычнага артыкула, працаваць з эскпертнай супольнасцю, высвятляць “аднабаковую экспертызу”, знаходзіць і выяўляць кола экспертаў па сваёй спецыялізацыі.
Тэматычны план:
1. Што такое аналітычны артыкул? Для чаго патрэбная аналітыка?
2. Дзе шукаць інфармацыю для аналітычнага артыкула? Як працаваць з крыніцамі інфармацыі? Для чаго патрэбна планаванне аналітычнага артыкула?
3. Праца з экспертамі. Калі эксперт не з’яўляецца экспертам? Аб’ектыўнасць пры напісанні аналітычнага артыкула: правіла двух “супрацьлеглых” экспертаў. “Калі “супрацьлеглыя” эксперты такімі, насамрэч, не з’яўляюцца? Пошук экспертаў.
4. Праблемы “візіравання” матэрыялаў, спраўджванне экспертных ацэнак.
Крыніцы і рэсурсы:
1. Мэдыі і камунікацыя. Курс лекцыяў. Менск—Вільня, 2000.
2. Рэндалл, Дэвид. Универсальный журналист. Алматы, 1996.
3. Современная журналистика. Учебник для студентов институтов и факультетов журналистики. Киев, 1999.
4. Хоменок, Олег. Курс “Как писать об экономике доступно”. Чернигов, 2014.