Спецыялізацыя: Журналістыка.
Выкладчык: Марына Загорская
Аналітычныя жанры. Віды аналітычных жанраў. Каментар – інфармацыйны ці аналітычны, прынцыпы выбару
Падчас заняткаў навучэнцы даведаюцца, што аналітыка не проста паведамляе факты, але і даследуе іх, тлумачыць, робіць прагноз; азнаёмяцца з вызначэннем, роляй і адметнымі рысамі кожнага з аналітычных жанраў: карэспандэнцыі, артыкула, каментара, агляда, рэцэнзіі, а таксама іх месцам у сістэме журналісцкіх жанраў, адрозненнем ад інфармацыйных і мастацка-публіцыстычных жанраў; разам з выкладчыкам “намалююць” партрэт ідэальнага журналіста-аналітыка, а таксама на канкрэтных прыкладах з прэсы вызначаць розніцу паміж журналістыкай фактаў і журналістыкай меркаванняў, абмяркуюць, ці можа журналіст-аналітык мець пазіцыю і заставацца аб’ектыўным.
Навучэнцы атрымаюць веды: што такое каментар (як метад і жанр журналістыкі), у якіх выпадках і дзеля чаго ўжываецца каментар (інфармацыйны і аналітычны), мэты каментара, пытанні, на якія павінен адказаць каментар, асноўныя структурныя элементы каментара, а таксама якіх “пастак” трэба пазбягаць падчас падрыхтоўкі каментароў.
Падчас індывідуальнай практычнай работы кожны з навучэнцаў падрыхтуе свой каментар на падставе інфармацыйнага паведамлення, прапанаванага выкладчыкам.
Пасля сканчэння заняткаў навучэнцы будуць умець: адрозніваць каментар ад іншых жанраў; пазбягаць асноўных памылак пры падрыхтоўцы каментароў.