Артыкул

Спецыялізацыя: Журналістыка.

Выкладчык: Марына Загорская

Артыкул. Вызначэнне ступені праблемнасці артыкула па “компасе журналісцкага даследвання”; агляд-аналіз артыкулаў у беларускай прэсе.

На пачатку заняткаў навучэнцы ў парах абмяркуюць “Чым, акрамя памеру, артыкул адрозніваецца ад зацемкі ці навіны?” і “Навошта патрэбны артыкул?”, аналізуючы раздрукаваныя артыкулы і зацемкі. На падставе іх меркаванняў будзе складзены агульны спіс ключавых характарыстык артыкула і задач, якія ён выконвае: прысвечаны агульназначнай праблеме грамадства, мае больш складаную кампаноўку, павінен адказваць не толькі на пытанні ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?, але і ЧАМУ ТАК ЗДАРЫЛАСЯ І ЯКОЕ ВЫЙСЦЕ З СІТУАЦЫІ? і г.д., а таксама дэталёва анатаміруе падзеі, імкнучыся патлумачыць, што адбываецца ці будзе адбывацца далей, тлумачыцьіх значнасць і кантэкст і г.д.;

З дапамогай “компаса журналісцкага даследавання”разам з выкладчыкам навучэнцы вызначаць “аналітычныя” дзялянкі (палітыка, эканоміка і фінансы, сацыяльна-пабытовая, культурніцкая праблематыка), а таксама ацэняць ступень праблемнасці актуальных тэм (падзей, працэсаў, сітуацый) якія могуць стаць прадметам аналізу для артыкула.

Навучэнцы даведаюцца, якія этапы ўключае падрыхтоўка артыкула: пошук актуальнай тэмы, фармулёўка праблемы, выпрацоўка канцэпцыі, паглыбленае вывучэнне сюжэта (дадатковы збор фактуры і меркаванняў, інтэрв’ю з экспертамі), крышталізацыя ідэі, а таксама пра ролю аўтарскага “я”, значнасць крыніц інфармацыі і пазіцыі аўтара.

Напрыканцы заняткаў навучэнцы у групах выбяруць магчымыя тэмы для падрыхтоўкі артыкула і складуць план-канспект артыкула.
Пасля сканчэння заняткаў навучэнцы будуць умець: адрозніваць артыкул ад іншых жанраў, вызначаць праблемнасць тэмы па “компасе журналісцкага даследавання”, складаць план-канспект артыкула