Графічнае афармленне артыкулаў

Спецыялізацыя: Журналістыка.

Выкладчык: Марына Загорская

Выкарыстанне статыстыкі; асаблівасці выкарыстання моўных стыляў і пластоў, тэрміналогія і прафесійны жаргон у артыкуле. Графічнае афармленне артыкулаў.

Падчас заняткаў навучэнцы даведаюцца, чаму ў артыкуле варта выкарыстоўваць не толькі меркаванне экспертаў, але і статыстычныя дадзеныя, дзе іх шукаць, як выбраць патрэбнае, як прааналізаваць і зрабіць высновы, а таксама папрактыкуюцца ў аналізе дадзеных аператыўнай статыстыкі.
У другой частцы заняткаў выкладчык прапануе свае парады па тым, як шукаць якравыя дэталі трапныя выразы, пісаць артыкулы простай, яскравай і зразумелай мовай, як абыходзіцца з тэрміналогіяй і прафесійным жаргонам, адсякаць лішняе, як пераконваць экспертаў у неабходнасці гаварыць зразумелай мовай

Падчас працы ў групах на канкрэтных прыкладах удзельнікі будуць шукаць асноўныя памылкі ў аналітычных тэкстах: фактычныя, стылістычныя, лагічныя, структурныя, журналісцкія штампы, каб выправіць іх. А таксама паспрабуюць знайсці шляхі структуравання артыкула з дапамогай графікі і ілюстрацый.
Пасля заняткаў удзельнікі будуць умець: шукаць статыстычныя дадзеныя і аналізаваць іх, “перакладаць” тэрміналогію на зразумелую мову.