Спецыялізацыя: Журналістыка.
Выкладчык: Глеб Лабадзенка
Падчас заняткаў мы пазнаёмімся з асновамі апрацоўкі аўдыё-, відэа- і фотафайлаў — на ўзроўні, дастатковым для штодзённай працы журналіста. Дазнаемся, як апрацаваць гук (павялічыць узровень, выразаць патрэбны кавалак, склеіць розныя часткі, прыбраць лішняе і г.д.). Навучымся асновам апрацоўкі фота (кадраванне, выраўноўванне гарызонту, змяншэнне памеру і г.д.). Зазірнем у пачатковыя навыкі працы з відэа (абрэзка, склейка, тытры і г.д.)
Будуць выкарыстаныя праграмы (пажадана мець пры сабе ноўтбукі, дзе яны будуць ужо ўсталяваныя):
Adobe Audition (версія 1.5 або 3.0_
Sony Vegas Pro (версія ад 8 і вышэй)
ACDSee (версія ад 8 і вышэй)