Паўлюк Быкоўскі – нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Два гады вучыўся на факультэце беларускай філалогіі і культуры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка (спецыялізацыя: беларуская мова і літаратура). З 1999 году — студэнт Віленскага педагагічнага ўніверсітэта; факультэт славістыкі (спецыялізацыя: «беларуская філалогія»). Выпускнік Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта.
Самаадукацыя ў галіне журналістыкі і паліталёгіі. У лістападзе 1997 году прайшоў месячную стажыроўку на RFE/RL у Празе па тэме «прынцыпы незалежнай журналістыкі».
Працаваў рэпартэрам у газэтах «Чырвоная змена» і «Свабода», рэдактарам на радыёстанцыі «Крынiца», камэнтатарам Рэдакцыі перадач для Другой рэспубліканскай праграмы Беларускага радыёвяшчаньня (інфармацыйна-музычны канал «Радыё-2») Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, супрацоўнічаў з радыёстанцыямі «Юность/Молодежный канал» (Масква), Deutsche Welle (Бон), газэтамі «Бизнес&Балтия» (Рыга), «Лабрит» (Рыга), «Караван» (Алматы). Публікаваўся ў аналітычным часопісе PRISM, які выдаецца Jamestown Foundation (Вашынгтон).
З 1995 па 2015 г. — супрацоўнік недзяржаўнага аналітычнага тыднёвіка «Белорусы и рынок», быў загадчыкам аддзела грамадска-палітычнай інфармацыі.
Па сумяшчальніцтве працаваў уласным карэспандэнтам у Менску праваабарончага тыднёвіка «Экспресс-хроника» (Масква), а таксама харвацкага інфармагенцтва STINA (Спліт). Зь лістапада 1999 па травень 2002, а таксама зноў з 2006 году — аўтар і вядучы праграмы «Кантэкст (Рэфлексіі з нагоды мінулага тыдня)» на беларускай радыёстанцыі «Рацыя».
Лаўрэат прэміі «Dot-Журналистика» ў намінацыі «За пределами Рунета» ў 2012, 2013, 2014 гадах.