Спецыялізацыя: журналістыка.
Выкладчык: Сяргей Балай.
Што такое фатаграфія ў СМІ. Чым адрозніваецца прэс-фатаграфія ад мастацкай, аматарскай, арт-фатаграфіі.
Ці патрэбны рэдакцыі фотакарэспандэнт і чаму добрая ілюстрацыя можа сказаць больш за вялікі артыкул. Плюсы і мінусы выкарыстання “універсальных журналістаў”; ці варта вучыць пішучых журналістаў фатаграфаваць.
Блогеры, сацсеткі і грамадская журналістыка – ці альтэрнатыва прафесіяналам-фотажурналістам.
Маленькая рэдакцыя ды фотакор: раскоша ці неабходнасць.
Асаблівасці працы фотажурналіста. Жанры прэсавай фатаграфіі. Як шукаць сюжэты ў банальных падзеях і не ствараць штампы.
Фотарэдактар і фотажурналіст – узаемадзеянне на ўзроўні рэдакцыі. Праца фотарэдактара.
Падбор ілюстрацыі, аўтарскае права і этыка выкарыстання адкрытых рэсурсаў.
Фотаілюстрацыя – фотарэпартаж – фотаэсе – фотагісторыя. “Журнальная” фатаграфія ў перыядычных друкаваных і анлайн – СМІ.
Практычны разгляд прац слухачоў.