Рэпартаж. Этапы падрыхтоўкі

Спецыялізацыя: журналістыка.

Выкладчык: Руслан Гарбачоў.

Рэпартаж – адзіны ў журналістыцы жанр, якому “афіцыйна” дазволена быць суб’ектыўным. Больш за тое: без асобы рэпарцёра няма рэпартажу! Але як гэта складана – узяць на сабе адказнасць быць вачамі і вушамі людзей, што праз вас пабачаць дзею, на якой не могуць прысутнічаць!

Рэпартаж. Этапы падрыхтоўкі

– Чаму жанр ролевага рэпартажу адзін з самых улюбёных у чытачоў. Чым ён адрозніваецца ад іншых жанраў журналістыкі. Яго асаблівасці.
– Якая задача стаіць перад журналістам, які звяртаецца да рэпартажу. У якіх сітуацыях варта звяртацца да гэтага жанру.
– Адкуль самому узяць ідэю для падрыхтоўкі матэрыяла ў жанры рэпартажу.
– Віды рэпартажу.
– Як варта падрыхтавацца да працы над рэпартажам. Якімі інструментамі карыстацца падчас працы.
– Як сябе паводзіць на месцы падзей. На што звяртаць увагу ў першую чаргу.
– Якую структуру варта выкарыстоўваць пры напісанні рэпартажу.
– Якія метады і прыёмы абавязкова павінны прысутнічаць у тэксце.
– Чаму акрамя ўбачанага і пачутага варта надаць вялікую ўвагу пры напісанні тэкста.
– Якія памылкі дапускаюць журналісты, якія працуюць з жанрам рэпартажу.
– Якія прававыя і этычныя аспекты пры працы над рэпартажам трэба ўлічваць.