Руслан Гарбачоў

Руслан Гарбачоў нарадзіўся ў 1985 гоРуслан Гарбачоўдзе, вырас у Баранавічах. Пасля школы ўладкаваўся на працу на Баранавіцкі станкабудаўнічы завод. Уласнаручна паставіў крыж на перспектыўнай кар’еры завадчаніна, сышоўшы ў 2004 годзе ў баранавіцкую незалежную газету Intex-press. Працаваў там у 2004-2009 гадах (з 2008 года – адначасова рэдактар сайта). З 2009 года – журналіст інтэрнэт-газеты «Салідарнасць» (www.gazetaby.com)

Рэгулярны прызёр творчага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова». Адзін з трох пераможцаў конкурсу «Рэпарцёры для рэпарцёраў. Журналісцкая прэмія Усходняга партнёрства» па выніках 2013 года. (Арганізатары: Фонду рэпарцёраў у Варшаве і Фонд польска-нямецкага супрацоўніцтва. У конкурсе на лепшы журналісцкі матэрыял ўдзельнічаюць журналісты краін «Усходняга партнёрства»: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.)

Спецыялізацыя: інтэрв’ю, журналісцкія расследаванні, эсэ.