Спецыялізацыя: Журналістыка.
Выкладчык: Іна Студзінская
Калі звярнуцца да семантыкі англійскага слова інтэрв’ю, то яно складаецца з прэфіксу іnter, якое мае значэньне ўзаемадзеяння, узаеманакіраванасці, і слова view, адно са значэнняў якога – меркаванне, погляд. То бок інтэрв’ю – абмен думкамі, меркаваннямі, поглядамі, звесткамі, фактамі. Інтэрв’ю з’яўляецца адным з метадаў атрымання інфармацыі ў журналістыцы.
Віды інтэрв’ю: інфармацыйнае, аператыўнае, інтэрв’ю-расследаванне, інтэрв’ю-партрэт, размова на роўных, флэш-інтэрв’ю.
Як дамовіцца, пераканаць, угаварыць цікавую грамадскаці асобу на інтэрв’ю?
Чаму да інтэрв’ю трэба грунтоўна рыхтавацца? Якія крыніцы выкарыстоўваць для падрыхтоўкі?
Колькі павінна быць пытанняў? У якой паследоўнасці іх задаваць?
Якія пытанні задаваць нетактоўна? Ці можна карыстацца чуткамі, плёткамі? Як не пакрыўдзіць, не зняважыць суразмоўцу вострымі пытаннямі? Ці дапушчальныя правакацыйныя пытанні?
10 “смяротных грахоў” інтэрв’юера
У якіх выпадках дапушчальна браць інтэрв’ю па тэлефоне?
Чаму неабходна быць уважлівым да дробязяў, пунктуальным, ветлівым, далікатным?
Што рабіць пасля інтэрв’ю? Чаму нельга адкласці расшыфроўку інтэрв’ю на некалькі дзён?
Ці абавязкова ўзгадняць тэкст інтэрв’ю з суразмоўцам?