Структура артыкула. Роля экспертаў

Спецыялізацыя: Журналістыка.

Выкладчык: Марына Загорская

Падчас заняткаў навучэнцы даведаюцца пра структуру артыкула, асноўныя тыпы ўводзінаў для
артыкула: ад агульнага да прыватнага, ад прыватнага да агульнага, інтрыгуючае сцвярджэнне, і г.д. , трохкампанентную будову галоўнай часткі артыкула: тэза (антытэза)— аргументы (контраргументы)— выснова, асаблівасці завяршэння артыкула, а таксама, хто такія эксперты, навошта яны патрэбныя і як да іх звяртацца.

Падчас практычнага занятку “Артыкул без галавы” кожны з навучэнцаў атрымае гатовы артыкул, але без пачатку, і павінен будзе напісаць пачатак артыкула сам, скарыстоўваючы розныя тыпы ўводзінаў.

На падставе аналізу навіны і артыкула ўдзельнікі даследуюць варыянты кампаноўкі артыкула (перакуленая піраміда, кубікі, серыял, сюрпрыз) і абмяркуюць, як узгадаць некалькі фактаў ці падзей, захаваўшы лагічную пабудову, што рабіць з элементамі, якія не ўпісваюцца ў тканіну расповеду, як выбраць трапныя цытаты экспертаў (цытаванне і пераказ).

Пасля заняткаў навучэнцы буду умець: выяўляць неабходныя для напісання артыкула крыніцы інфармацыі і аналізаваць іх; карыстацца рознымі варыянтамі для напісання лідаў, выбудоўваць фактуру і выкарыстоўваць меркаванні экспертаў і рознымі кампаноўкамі пабудовы артыкула.