Загаловак у газеце і сеціве

Спецыялізацыя: журналістыка.

Выкладчык: Паўлюк Быкоўскі.

У межах заняткаў будуць разгледжаны наступныя тэмы:
● Функцыі і задачы загалоўкаў;
● Агляд існуючых тыпаў загалоўкаў у друкаваных выданнях;
● Семантычныя і граматычныя магчымасці стварэння загалоўкаў;
● Асаблівасці ўспрыняцца загалоўкаў на сайтах і ў сацыяльных сетках;
–Практыкум: вучымся ствараць удалыя загалоўкі і ліды.
У межах занятка ўдзельнікі пазнаёмяцца з асноўнымі функцыямі загаловачнага блоку і выканаюць шэраг практычных заданняў па стварэнні загалоўкаў, лідаў і тызераў.