Спецыялізацыя: Журналістыка.
Выкладчык: Таццяна Мельнічук
Жанры ў журналістыцы. Прафесіянала не трэба пераконваць, што “форма мае значэнне”, але варта разабрацца, як “раскласці” сабраныя звесткі, факты, меркаванні, каб створаны вамі медыя-прадукт апынуўся зручным для спажывання. А што рабіць, калі, здаецца, яскравых навін няма і навокал – шэрая будзённасць?
Нават з будзённасці магчыма “выцягнуць” тэму на зайздрасць засумаваўшым калегам – трэба толькі ведаць, як.
–Паняцце жанра. Шкала журналісцкіх жанраў. Інфармацыйныя жанры. Навіна і каментар.
–Выбар і распрацоўка тэмы. “Мапа свядомасці” як метад выбару тэмы. Практычныя заняткі па выбару і распрацоўцы тэмы.