Кацярына Масэ “Што ўсё гэта значыць?” Сэміётыка мовы і мыслення

курс:

“Што ўсё гэта значыць?” Сэміётыка мовы і мыслення

Мова і матэматыка, мастацтва і абраднасць – усе гэта ў аснове сваёй знакавыя сістэмы. Знакі выступаюць «будаўнічым матэрыялам» гэтых сістэм, яны ж прадвызначаюць і асаблівасці іх функцыянавання. Мы з вамі – таксама знакавыя істоты, якія, аднак, настолькі зрасліся са сваёй «знакавасцю», што перасталі яе адчуваць і ўсведамляць. А між тым знак – гэта не проста носьбіт інфармацыі, а найскладанейшы кагнітыўны канструкт, які абслугоўвае такія падставовыя сістэмы жыццядзейнасці чалавека, як камунікацыя і мысленне. Што такое моўны знак? Ці сапраўды словы «адлюстроўваюць рэчаіснасць»? Як насамрэч ажыццяўляецца абмен інфармацыяй паміж людзьмі? На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабуем паразважаць на працягу чатырох лекцый, прысвечаных найскладанейшым і найцікавейшым праблемам сучаснай семіётыкі ў галіне мовы і пазнання.

Запіс на курс: пакуль не абвешчаны.

Кацярына Масэ – паэтка, перакладчыца, мастачка. Лаўрэатка міжнароднага паэтычнага конкурсу “Залатая страфа – 2012”, пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу, прысвечанага юбілею Я. Коласа і Я. Купалы (2012).

Выбраная бібліяграфія:

  • Кнігі паэзіі:
    “Беланоч” (2017);
    “Аўтакамунікацы… Я” (2016);
    “Двайковы код” (2015);
    “Льецца сьвятло ў маё акно” (2012).