01.03.2019. Макс Шчур. Кінараман. Чытанні й інтэрпрэтацыі

У межах традыцыйных калегіюмных сусрэчаў па пятніцах адбудуцца чытанні і інтэрпрэтацыі новай кнігі Макса Шчура “Кінараман”.
Бяруць удзел: Ірына Шаўлякова, Максім Жбанкоў, Кацярына Барысенка.
Госці: кінакрытыкі Максім Карпіцкі і Тарас Тарналіцкі.
Макс Шчур на сувязі з Прагі ды іншыя сюрпрызы.
Мадэрацыя: Ігар Бабкоў.
1 сакавіка, пятніца, 19.00, Кнігарня ЛогвінаЎ (пр.Незалежнасці, 37А).
PS Кінавокладка да Кінарамана ад дызайнеркі Кацярынкі Пікірэні.