26.11.2018 Калегіюм запрашае: сустрэча з Алесем Анціпенкам, аўтарам кнігі “Прыпадобніўшыся да насарога”
26 кастрычніка, пятніца. 19.30. Кнігарня ЛогвінаЎ.
Праектная лабараторыя Post Scriptum.
Пра аўтара
Алесь Анціпенка – адзін з заснавальнікаў Беларускага Калегіюму, яго першы шматгадовы дырэктар (1997–2013). Алесь кандыдат філязофскіх навук, сябра беларускага ПЭН-цэнтру, Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар кнігі “Быць прысутным” (2012), адзін з заснавальнікаў Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.
Пра кнігу
Гэта спроба адказаць на некаторыя важныя пытаньні: што ёсьць мысьленьнем і ці ёсьць штосьці па-за яго межамі? што азначае “верыць”?
што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся? Нарэшце, што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча?
Зьмест кнігі складаюць таксама пераклады клясычнага твора Тао Тэ Чінг вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будысцкай Кхагавісана суты.
Тэксты кнігі аб’ядноўвае ідэя “схаванага чалавека”, альбо не заўсёды відавочных структур нашага існаваньня, якія, каб быць убачанымі, патрабуюць зьмены пазыцыі ці ўнутранай саматрансфармацыі.