Кася Камоцкая ў Café “Абдзіраловіч”

café “абдзіраловіч”

Хто


Аўтарка дзіўнай эпохі, рок-тэрарыстка і культур-актывістка, суўдзельніца “Народнага альбому” і адвязная князёўна “краіны талераў”, адна з вядучых асобаў ракенрольнага адраджэння.

Побач і разам з ёй аджыгалі Глобус, Вольскі, Акудовіч, Корань, браты Кашкурэвічы і Бабкоў, стваралася міфалогія новай беларускай незалежнасці, паўставалі праекты і падзеі – каб потым (таксама супольна) трапіць у дрыгву маркотнай эпохі “дысцыпліны і парадку”.

Што засталося з тых 1990-х? І што адбылося – ці не адбылося – з іх нагоды з намі і з радзімай? Дзе мы і што мы – і хто за ўсё разлічыцца?

Нязручная размова з нязручнай фронтвумэн недадуманай краіны.

Што


Café “Абдзіраловіч” - нефармальныя анлайн токі пад віртуальнай шыльдай. Вольныя размовы пра час і эпоху, прыват і глабал, цыркус падзеяў ды магію словаў. Канцэптуальны фрыстайл: смачна як кава, дзіўна як Беларусь.

Кожная тэма раскладаецца на тры галасы – Ігара Бабкова, Максіма Жбанкова і госця – каб пакінуць наўздагон смак драйвовай размовы ды файных напояў.

Калі

22 траўня (пятніца) 2020 г.
19.00

You may also like...