Цэнтар гісторыі палітычных ідэй

Цэнтр гісторыі палітычных ідэй 

Устойлівае замацаванне і распаўсюджанне дэмакратычных ідэй і каштоўнасцяў патрабуе асэнсавання досведу ўзнікнення, развіцця і згасання ідэй і супольнасцяў у Беларусі. Праблема заключаецца ў тым, што мінулы досвед, паспяховыя практыкі і ідэі з часам знікаюць з гарызонту грамадскай увагі і адукацыі. Такім чынам, атрыманы пазітыўны і негатыўны досвед у фармуляванні ідэй і супольнасцяў не ўлічваецца і часта знікае.

Цэнтр ставіць дзве важныя задачы:

Гісторыя палітычных ідэй. Сістэматызацыя, аналіз і публічная дыскусія над рознымі палітычнымі ідэямі, якія паўсталі ў Беларусі з канца 1980х гадоў. Асаблівае развіцця ідэі дэмакратыі, “Еўропы”, свабоды, роўнасці, нацыі і г. д. у іх спалучэнні з рознымі палітычнымі плынямі, сацыяльнымі і культурнымі групамі. Важным з’яўляецца таксама актуалізацыя публічнай дыскусіі па найбольш важным ідэям – дэмакратыя, свабода, права, нацыя.

Інтэлектуальная гісторыя. Адабраць, сістэматызаваць і актуалізацыя ў грамадскай прасторы і адукацыі досведу развіцця інтэлектуальных суполнасцяў і асяродкаў Беларусі з канца 1980-х і да гэтага часу. Такое падсумаванне досведу будзе мець важны станоўчы ўплыў на развіццё і павышэнне ўстойлівасці сферы нефармальнай адукацыі, а таксама спрыяць рэфармаванню вышэйшае адукацыі ў Беларусі.

Апісанне дзейнасці. Дзейнасць цэнтра плануецца ў форме публічных дыскусій па актуальных палітычных ідэях і інтэлектуальнай гісторыі, адкрытага семінару, арганізацыі секцыі на канферэнцыі.

Куратар – Андрэй Казакевіч