Праграма арыентаваная на асэнсаванне наяўнай культурнай сітуацыі, выяўленне магчымых накірункаў яе развіцця і ўвасабленне гэтага разумення ў моцных медыйных тэкстах.
Стратэгічная мэта: спрыянне з’яўленню новай генерацыі аналітыкаў, здольных забяспечыць змястоўную і драйвовую экспертызу актуальнай культуры для шырокага кола сучаснікаў і саўдзельнікаў.
У аснове аўтарскі практыкум Максіма Жбанкова “Вербальны дызайн культурнага тэксту”.
Куратар спецыялізацыі: Максім Жбанкоў.
Іншыя кірункі:
Інтэлектуальныя гісторыі Усходняй Еўропы
Параўнальныя даследванні цывілізацый