Курс мае мэтай змястоўнае паглыбенне ў досвед культурнай альтэрнатывы ХХ стагоддзя – падставовае знаёмства з тэхнікамі найбольш важных спробаў пашырэння свядомасці і разбурэння культурных канонаў у новай гісторыі. Механіка авангарду і вытокі контркультуры, каго лічыць “белым мурынам”, чаму істотны трэш і як рок разбураў муры. Керуак і Букоўскі, Джымі Хендрыкс ды Мікі-Маўс, Бунюэль, Аляшкоўскі і Джармуш… Культура бачыцца як паліфанічнае суіснаванне традыцый і трэндаў па-за межамі банальнага падзелу на “высокае” і “нізкае”, “акадэмічнае” ды “прафаннае”.
Гісторыя “іншай культуры” ёсць, такім чынам, хронікамі культурных практык – анталогіяй сугучнасцяў і канфліктаў, адхіленняў і дзіўных міксаў. Кожны з якіх мае сваю вартасць – і свой кошт.
Заняткі маюць два вымярэнні – канцэптуальнае і тэхнічнае. І два фарматы – прамовы і практыкаванні. Вынік залежыць ад энэргіі (са)ўдзельнікаў”
Максім Жбанкоў
куратар семінара
* фота – Глеб Малафееў