Практыкум Максіма Жбанкова

Курс мае мэтай змястоўнае паглыбенне ў досвед культурнай альтэрнатывы ХХ стагоддзя – падставовае знаёмства з тэхнікамі найбольш важных спробаў пашырэння свядомасці і разбурэння культурных канонаў у новай гісторыі. Механіка авангарду і вытокі контркультуры, каго лічыць “белым мурынам”, чаму істотны трэш і як рок разбураў муры. Керуак і Букоўскі, Джымі Хендрыкс ды Мікі-Маўс, Бунюэль, Аляшкоўскі і Джармуш… Культура бачыцца як паліфанічнае суіснаванне традыцый і трэндаў па-за межамі банальнага падзелу на “высокае” і “нізкае”, “акадэмічнае” ды “прафаннае”.

Гісторыя “іншай культуры” ёсць, такім чынам, хронікамі культурных практык – анталогіяй сугучнасцяў і канфліктаў, адхіленняў і дзіўных міксаў. Кожны з якіх мае сваю вартасць – і свой кошт.

Заняткі маюць два вымярэнні – канцэптуальнае і тэхнічнае. І два фарматы – прамовы і практыкаванні. Вынік залежыць ад энэргіі (са)ўдзельнікаў”

Максім Жбанкоў

куратар семінара

* фота – Глеб Малафееў

Іншыя семінары

"Майстэрня - найперш для тых, хто спрабуе пісаць вершы, прозу, інтэлектуальную эсэістыку. Але і для кожнага, каго цікавяць мысленне і літаратура, як такія"
"Беларускае мысленне – гэта перш за ўсё важныя тэксты, якія засталіся ў беларускай традыцыі, і якія ўласна і складаюць гэтую самую традыцыю"
“Гэты семінар - спроба кадыфікацыі складовых элементаў эўрапейскай традыцыі, а таксама месца Беларусі ў сусьветных культурных працэсах"