курс:
Супольная памяць і супольнае забыццё. Беларуская літаратура ў мемах, міфах і легендах
У час, калі мы завяршаем будаўніцтва апошняй мадэрновай нацыі Еўропы, узнікае патрэба перагледзець рэестр нашых агульных ведаў пра сябе, якія лягуць у падмурак новай нацыянальнай гісторыі, якая, як вядома, існае ў масавай свядомасці ў выглядзе мемаў, міфаў і легендаў. Шчэ Эрнэст Рэнан папярэджваў: гісторыя нацыі – гэта не толькі тое, што народ супольна памятае, але і тое, што ён супольна забывае. Што памятаць і што забыць нам цяпер? Паспрабуем сфармуляваць.
Курс адбыўся. Відэа лекцый можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма.
Лекцыя 1.Лекцыя першая. Што памятаць, а што забыць: тэорыя і практыка нацыянальнай гісторыі.
Лекцыя 2. Топ-дваццаць мемаў беларускай літаратуры
Лекцыя 3. Карані і вецце беларускіх літаратурных міфаў
Лекцыя 4. Літаратурныя легенды
Ганна Севярынец — беларуская выкладчыца, журналістка, пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры. Лаўрэатка прэміі “Экслібрыс” за эсэ “Беларуская мова: онтагенэз” (2014) і прэміі “Гліняны Вялес” за кнігу “Дзень святога Патрыка” (2017).
Больш пра выкладчыцу можна прачытаць тут.
фота ў вокладцы: Аліна Арлова