Курс лекцый Івана Новіка: Абдзіраловіч і яго эпоха. Інтэлектуальная культура Беларусі 20-30 гадоў XX стагоддзя
by калегіюм · 29.11.2020
КУРС ЛЕКЦЫЙ
Абдзіраловіч і яго эпоха. Інтэлектуальная культура Беларусі 20-30 гадоў XX стагоддзя
Што
За апошняе дзесяцігоддзе 20-30 гады мінулага стагоддзя сталі для беларускага грамадства сапраўдным адкрыццём. БНР і Сярэдняя Літва, Маладняк і расстраляныя паэты, Мойшэ Кульбак і Оскар Мілаш — вярнуліся да нас кнігамі, фільмамі, перакладамі, даследаваннямі.
Курс лекцый Івана Новіка працягвае і паглыбляе гэты трэнд. Ён звяртаецца да двух важных персанажаў эпохі: Ігната Канчэўскага і Віктара Вальтара, але выводзіць іх за межы нацыянальнага наратыву, сутыкаючы з су-часнікамі: Анры Бергсонам і Вальтэрам Беньямінам, Эдвардам Абрамоўскім і Ўладзімірам Самойлам, Тамашам Грыбам і Георгам Зімелем. У гэтым падарожжы праз эпоху і яе ідэі "Адвечным шляхам" Канчэўскага-Абдзіраловіча застаецца пуцяводнай зоркай.
Больш пра курс.
Хто
Іван Новік
скончыў Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, працуе ў Інстытуце філасофіі НАН.
Сфера інтарэсаў: інтэлектуальная гісторыя Беларусі 1920-1930, метадалогія інтэлектуальнай гісторыі.
Дзе
Платформа Zoom
Рэгістрацыя па спасылцы.
Калі
Штосераду а 18.30.
Першы занятак — 2 снежня.