Курс лекцый Таццяны Валодзінай “Здароўе ў традыцыйнай беларускай культуры”

КУРС ЛЕКЦЫЙ

Здароўе ў традыцыйнай беларускай культуры

Што

У цяперашнім прагматычным свеце, а на сёння яшчэ і перакуленым пандэміяй, сама ідэя цікавасці да феномену хваробы падаецца дзіўнай і трывожнай. Боль і хвароба намі цалкам адмаўляюцца, прыніжаюцца і, безумоўна ж, мы мкнемся іх перамагчы і знішчыць. Мы прывыклі бачыць у хваробе самастойную біялагічную сутнасць, аддзялілі яе ад сябе, ад цэласнасці нашага досведу, суб’ектыўных перажыванняў і сацыяльнага кантэксту. Мы вырвалі боль з нашай культуры. Мы забыліся, што фенаменалагічна боль хоць і ізалюе чалавека, паглынаючы яго сацыяльнасць, генетычна носіць глыбока сацыяльны і культурны характар, урастае ў нашую ментальнасць і прадукуе высокую паэзію.

Курс закліканы паглыбіцца ў разуменне колішнімі беларусамі самога феномену хваробы, але ў такой жа ступені і павучыцца ў продкаў абыходжанню з болем і болькамі. І праз тое – паспрабаваць зразумець чалавека і яго месца ў бясконцым сусвеце.

Больш пра курс.

Хто

Таццяна Валодзіна
доктар філалагічных навук, славутая беларуская даследчыца фальклору і народных традыцый

Дзе

Платформа Zoom.
Рэгістрацыя па спасылцы.

Калі

Штосераду а 18.30.
Першы занятак — 20 студзеня.

You may also like...